Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Кастусёў пасьпеў перадаць скаргу на вынікі выбараў


Рыгор Кастусёў

Рыгор Кастусёў

Кандыдат у прэзыдэнты ад партыі БНФ Рыгор Кастусёў літаральна ў апошнюю хвіліну пасьпеў перадаць у Цэнтравыбаркам скаргу з патрабаваньнем прызнаць праведзеныя прэзыдэнцкія выбары несапраўднымі.

Кастусёў, які ад 10-й гадзіны раніцы амаль 8 гадзін знаходзіўся на допыце ў КДБ, адразу пасьля таго, як яго выпусьцілі, перадаў неабходны пакет дакумэнтаў у Цэнтральную выбарчую камісію.

Паседжаньне ЦВК, на якім плянуецца зацьвердзіць вынікі выбараў, адбудзецца ў пятніцу, 24 сьнежня.

Скаргаў ад іншых кандыдатаў у прэзыдэнты ў ЦВК не паступала. А сёньня — апошні дзень, калі іх можна было падаваць.

Як неаднаразова паведамляла Свабода, пяць зь дзесяці кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі знаходзяцца ў СІЗА КДБ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG