Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Маці Натальлі Радзінай: «Думаеце, у мяне сэрца не баліць? Я заўсёды перажываю за яе…»


Натальля Радзіна

Натальля Радзіна

Натальлю Радзіну, журналістку сайту «Хартыя-97» затрымалі ў ноч зь нядзелі на панядзелак. Яна знаходзіцца ў ізалятары КДБ. Натальлю ня раз зьбівалі, у яе рабілі ператрусы, канфіскоўвалі аргтэхніку, выклікалі на допыты ў пракуратуру і КДБ.

Маці Натальлі, Надзея Максімаўна, пра цяперашні стан дачкі мае вельмі мала інфармацыі, бо адвакат наведае сваю падабаронную толькі ў сераду ўвечары. Надзея Мацьвееўна жыве ў Кобрыне, але напярэдадні выбараў яна прыехала да дачкі ў Менск, каб быць побач:

«Я таму і прыехала ў Менск, таму што не магла сядзець дома і проста глядзець на ўсё гэта. Прыходзілі зь ператрусам сюды, у кватэру. Я амаль нічога ня ведаю, адвакатка яшчэ не была ў Наташы, але ўвечары павінна быць. Мне яна параіла ісьці дадому і чакаць, паабяцала патэлефанаваць».

Карэспандэнтка: «А перадачу прынялі?»

Так, прынялі. Прадукты, праўда, не ўзялі — кажуць, што толькі праз 3 дні пасьля затрыманьня дазволена, а ўсе рэчы, што я прынесла, прынялі».

Карэспандэнтка: "Вы ж ведалі, што Натальля такая актыўная, няўрымсьлівая, сьмелая. Як вы ставіліся да яе дзейнасьці, адгаворвалі?

«Канечне, адгаворвала! Адгаворвала. Думаеце, у мяне сэрца не баліць? Я заўсёды перажываю за яе…» (плача)

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG