Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Віктар Чайкоўскі — на волі


skul1222-1 Віктар Чайкоўскі (другі справа) каля Ленінскага РАУС зь сябрамі.

skul1222-1 Віктар Чайкоўскі (другі справа) каля Ленінскага РАУС зь сябрамі.

Сёньня адпушчаны на волю Віктар Чайкоўскі, давераная асоба кандыдата ў прэзыдэнты Мікалая Статкевіча. 19 сьнежня Віктар Чайкоўскі быў прэвэнтыўна затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў Берасьці пры выхадзе з дому.

Віктар Чайкоўскі ішоў на вакзал на цягнік у Менск, дзе плянаваў узяць удзел у сустрэчы кандыдатаў з выбаршчыкамі. Супрацоўнікі міліцыі абвінавацілі яго ў «брыдкаслоўі» (арт. 17.1 КаАП).

Падчас суду над Віктарам Чайкоўскім міліцыянты так і ня здолелі знайсьці сьведкаў, якія пацьвердзілі б яго віну. А вось сьведку, заяўленага Віктарам Чайкоўскім, судзьдзя Андрэй Васілюк суду Ленінскага раёну Берасьця не палічыў патрэбным браць пад увагу, ён так і ня быў выкліканы ў суд.
XS
SM
MD
LG