Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пераход праз Abbey Road стаў культурнай спадчынай Брытаніі


У сьпіс аб'ектаў культурнай спадчыны Вялікай Брытаніі ўнесены пешаходны пераход праз вуліцу Abbey Road у паўночным Лёндане, які праславіў гурт Beatles.
На вокладцы аднаго з самых папулярных альбомаў Beatles - Abbey Road, які быў запісаны ў 1969 годзе, адлюстраваныя чацьвёра музыкаў, якія ідуць па гэтым пераходзе.

Міністар транспарту Брытаніі Джон Пэнроўз заявіў, што пешаходны пераход, хоць і не зьяўляецца "замкам ці саборам", дзякуючы сваёй вядомасьці ва ўсім сьвеце, заслугоўвае таго, каб разглядаць яго як частку брытанскай культурнай спадчыны.
XS
SM
MD
LG