Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Прэзыдэнт ЗША падпісаў закон пра службу геяў і лесьбіянак у войску


Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, які скасоўвае абмежаваньні на службу ў войску адкрытых геяў і лесьбіянак. Закон, прыняты Кангрэсам на ініцыятыву прэзыдэнта, прадугледжвае адмену гэтак званага прынцыпу "не пытаюцца, не кажы", паводле якога прадстаўнікі сэксуальных мяншыняў маглі служыць у войску толькі, калі не прызнаваліся ў сваёй сэксуальнай арыентацыі адкрыта.

Апанэнты закона сьцьвярджалі, што ён можа нэгатыўна ўплываць на баявы дух узброеных сілаў. Прэзыдэнт Абама заявіў, што гонар і адвага ня могуць і не павінны вызначацца сэксуальнай арыентацыяй чалавека
XS
SM
MD
LG