Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
На 16.30 хвілін у Цэнтральнай выбарчай камісіі няма ніводнай скаргі ад кандыдатаў у прэзыдэнты Беларусі, якія б абскарджвалі вынікі прэзыдэнцкіх выбараў. Пра гэта Свабодзе паведаміла старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына. Яна сказала, што паседжаньне Цэнтравыбаркаму, на якім будуць зацьверджаны вынікі выбараў, адбудзецца 24 сьнежня, а 12-й гадзіне.

Аляксей Янукевіч, кіраўнік выбарчага штабу Рыгора Кастусёва, паведаміў «Свабодзе»:

«Мы такую заяву ў ЦВК падрыхтавалі. Пакуль чакаем. Спадзяёмся, што спадар Рыгор нарэшце выйдзе з КДБ, куды яго запрасілі сёньня а 10-й гадзіне раніцы. І тады ён сам аднясе скаргу. Калі будзем бачыць, што ён не выходзіць, накіруем дакумэнты ў ЦВК поштай. Закон гэта дазваляе».

Каля 18-й гадзіны Рыгора Кастусёва нарэшце выпусьцілі з КДБ і ён адразу павёз скаргу ў ЦВК.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG