Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Францускія ўлады заклікалі сваіх грамадзянаў пакінуць Кот д'Івуар


Францускія ўлады заклікалі сваіх грамадзянаў пакінуць Кот д'Івуар, дзе, як мяркуе генэральны сакратар ААН Пан Гі Мун, можа ў любы момант пачацца новая грамадзянская вайна. Прадстаўнік францускага ўраду Франсуа Баруан назваў рэкамэндацыю прэвэнтыўным захадам дзеля абароны 15 тысяч французаў, якія цяпер знаходзяцца ў Кот д'Івуары.

Міжнародная супольнасьць, у тым ліку Парыж, прызнала пераможцам нядаўніх прэзыдэнцкіх выбараў у гэтай заходнеафрыканскай дзяржаве апазыцыйнага лідэра Аласана Уатару, аднак цяперашні прэзыдэнт Ляран Гбахба адмаўляецца прызнаць сваю паразу і перадаць уладу. На днях Гбагба запатрабаваў вываду з краіны ўсіх міратворцаў ААН.
XS
SM
MD
LG