Лінкі ўнівэрсальнага доступу

МУС яшчэ не выставіў абвінавачваньня ніводнаму з затрыманых удзельнікаў акцыі 19 сьнежня


Праваахоўныя органы пакуль ня выставілі абвінавачваньняў затрыманым на акцыі 19 сьнежня, заявіў журналістам у сераду міністар унутраных спраў Беларусі Анатоль Куляшоў.

"Нікому пакуль ня выстаўлена абвінавачваньне. Гэта доўгі працэс, мы праводзім расьсьледаваньне, вядзем допыты, дасьледуем абставіны", — сказаў А. Куляшоў.

Куляшоў адзначыў, што затрыманыя кандыдаты ў прэзыдэнты, "як і ўсе астатнія ўдзельнікі беспарадкаў, знаходзяцца ў адпаведных месцах… іх дзеяньням будзе дадзена прававая ацэнка", — сказаў Куляшоў.

"Я іх не лічыў. Для мяне яны не кандыдаты на прэзыдэнта, а парушальнікі заканадаўства. Пяць іх ці шэсьць — мне абсалютна ўсё роўна", — адзначыў кіраўнік МУС.

Адказваючы на пытаньне пра стан здароўя Ўладзімера Някляева і Андрэя Саньнікава, Куляшоў заявіў, што яны адчуваюць сябе нармальна: "Яны абсалютна нармальна і камфортна сябе адчуваюць. Ніякіх праблемаў са станам здароўя няма, усе нармальна сябе адчуваюць — ва ўсякім разе, з тых, хто знаходзіцца ў нас".

Міністар абверг зьвесткі пра тое, што ў Саньнікава быў нібыта зафіксаваны пералом нагі: "Ніякага пералому няма, гэта чарговы міт", перадае Інтэрфакс.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG