Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паводле афіцыйных дадзеных, наступствы страсеньня галаўнога мозгу назіраюцца найменей у паловы людзей, якія атрымалі чэрапна-мазгавую траўму. На жаль, — сьцьвярджаюць некаторыя знаныя беларускія нэўрахірургі і нэўролягі, — апошнімі днямі на самым высокім дзяржаўным узроўні, калі размова ідзе пра пацярпелых ад сілаў бясьпекі, насельніцтву навязваюцца ідэі наконт бяскрыўднасьці траўмы ці ўдару галавы. Шмат хто з траўмаваных цяпер у СІЗА, дзе да іхніх скаргаў наўрад ці будуць прыслухоўвацца. Тым ня менш тыя, хто застаецца верны прысязе Гіпакрата, раяць пацярпелым быць уважлівымі да свайго стану, фіксаваць, што зь імі адбываецца, і пры першай магчымасьці зьвярнуцца да кваліфікаванага лекара.

Чэрапна-мазгавая траўма (ЧМТ) — гэта мэханічнае пашкоджаньне чэрапу і яго зьмесьціва (мозгу і абалонак). Страсеньне мозгу можа праявіцца адразу пасьля траўмы. Часам у выніку ўдару галавы здараецца і ўнутрычарапная гематома, якую не заўсёды магчыма дыягнаставаць адразу. Ня менш небясьпечна, калі пэўныя праявы траўмы ўзьнікаюць
ЧМТ можа выклікаць самыя сур’ёзныя наступствы.
празь нейкі час. Чалавек, які ўжо і забыўся пра колішні ўдар галавы, раптам пачынае скардзіцца на галаўныя болі, галавакружэньне, няпэўную хаду, неспакойны сон, стому, раздражненьне, зьніжэньне ўвагі, памяці, працаздольнасьці і г.д. Могуць зьявіцца сутаргі, непадкантрольнае падвышэньне ўнутрычарапнога ціску, кровазьліцьцё ў мозг, эпілептычныя прыпадкі, вэгета-сасудзістая дыстанія, узьнікнуць умовы для новаўтварэньняў. Бо галава, кажуць мэдыкі, кіруе самымі рознымі працэсамі ў арганізьме.

Каб пазьбегнуць сур’ёзных наступстваў, пажадана прыслухацца да сябе, зьвярнуць увагу на зьявы, якія раней не сустракаліся, пры першай жа магчымасьці адсочваць ціск крыві на працягу некалькіх дзён. Гэта тычыцца найперш людзей, старэйшых за 40 гадоў, схільных да гіпэртаніі, сардэчна-сасудзістых захворваньняў. Бо на тле ЧМТ такія захворваньні могуць пагоршыцца.

Паводле аднаго зь менскіх клініцыстаў, калегам-мэдыкам трэба вельмі адказна ставіцца да скаргаў людзей з ЧМТ.

"Калі падыходзіць да ўсяго сумленна, зыходзячы з прысягі Гіпакрата, дык за гэтымі пацыентамі трэба ўважліва назіраць, пэрыядычна рабіць кардыяграмы, вымяраць і рэгуляваць ціск у сувязі з гіпэртаніяй, кантраляваць пульс. Трэба таксама, сярод іншага, даваць заспакаяльныя і мачагонныя прэпараты. Інакш можна чакаць самых розных другасных наступстваў".
Лекар: "Сьцьвярджаць, што стану здароўя Някляева нічога не пагражае, нельга. Тым больш улічваючы ўмовы, у якія ён трапіў".

Шэраг менскіх лекараў занепакоеныя, у прыватнасьці, станам здароўя экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева, які, замест таго каб атрымаць адпаведную мэдычную дапамогу, у выніку рашэньня зьверху быў дастаўлены ў СІЗА. Распаўсюджаныя БелТА выказваньні старшыні камітэту па ахове здароўя Менгарвыканкаму Дзьмітрыя Піневіча падаюцца ў сувязі з гэтым цынічнымі. Маўляў, паводле аб’ектыўных дадзеных Някляеву зусім не патрэбны стацыянар, аднак, "напэўна, яму падабаецца знаходзіцца ў шпіталі, што зьяўляецца паказчыкам якасьці нашай мэдычнай дапамогі".

На падставе зьмешчаных у інтэрнэце фотаздымкаў, у тым ліку — буйных плянаў твару і галавы, сьведчаньняў жонкі, паказаньняў сьведкаў пра тое, што Някляеў пасьля ўдару страціў прытомнасьць, а таксама дадзеных ягонай мэдычнай карты (гіпэртанія), знаныя менскія мэдыкі на ананімных умовах зрабілі наступныя прагнозы.

Хірург: "Хутчэй за ўсё, гэта ЧМТ сярэдняй ступені. Пажаданы пасьцельны рэжым. У такім выпадку, як правіла, шпіталізуюць у стацыянар, у хірургію. Бо існуе небясьпека высокага ўнутрымазгавога ціску. Нават калі ў чалавека няма аніякіх праблем, зьвязаных з гіпэртаніяй, нават калі б на месцы Някляева быў малады і здаровы хлопец, які атрымаў у голаў, тут абавязкова трэба лячыць такую траўму. Сама меней правесьці ў стацыянары 10—14 дзён. Але ж зьверху прынялі іншае рашэньне. Адносна СІЗА".
Чыноўнік: "Някляеву, відаць, спадабалася знаходзіцца ў шпіталі, што зьяўляецца паказчыкам якасьці нашай мэдычнай дапамогі".


Кардыёляг-рэаніматоляг: "Думаю, што ў выпадку зь людзьмі такога веку, як Някляеў, і нават маладзейшымі заўсёды ёсьць і дадатковая паталёгія. І гіпэртанія, і сэрца. Таму ніяк нельга сьцьвярджаць, што ягонаму стану нічога не пагражае. Калі ўлічыць да таго ж стрэсавую сытуацыю, умовы, у якія ён трапіў — такія ўмовы зробяць хворым і здаровага чалавека".

Шэраг менскіх лекараў выказалі гатоўнасьць дапамагаць паэту і палітыку рэкамэндацыямі, як толькі ягоныя блізкія ўсталююць зь ім сувязь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG