Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавічы супраць гвалту на Плошчы


Кіраўнікі баранавіцкіх суполак палітычных партый і грамадзкіх арганізацый рашуча асудзілі дзеяньні ўладаў па гвалтоўным разгоне мірнай дэманстрацыі ў Менску 19 сьнежня 2010 году.

У адмысловай заяве, якая накіравана генэральнаму пракурору Беларусі, як адзначае Віктар Сырыца, сябра баранавіцкай філіі Таварыства беларускай мовы імя Ф. Скарыны, утрымліваецца заклік вызваліць найперш затрыманых:

"Мы патрабуем вызваліць з турмаў усіх кандыдатаў у прэзыдэнты Рэспублікі Беларусь: Уладзімера Някляева, Андрэя Саньнікава, Мікалая Статкевіча, Віталя Рымашэўскага, Алеся Міхалевіча. Мы таксама патрабуем тэрмінова вызваліць іх давераных асобаў і ўсіх незаконна затрыманых на Плошчы 19 сьнежня 2010 году. Мы настойваем на справядлівым і аб’ектыўным расьсьледаваньні дзеяньняў праваахоўных органаў, выяўленьні правакатараў, якія зьбівалі кандыдатаў у прэзыдэнты, удзельнікаў мірнай дэманстрацыі".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG