Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан: арыштавалі афіцэраў у зьвязку з забойствам Бхута


У Пакістане арыштаваныя двое высокапастаўленых афіцэраў паліцыі паводле абвінавачваньня ў тым, што яны не прынялі дастатковых захадаў для абароны былога прэм'ер-міністра краіны Беназір Бхута ад замаху.

Бхута загінула тры гады таму ў выніку выбуху, які адбыўся на перадвыбарным мітынгу яе прыхільнікаў у горадзе Равалпіндзі. Сьцьвярджаецца таксама, што арыштаваныя афіцэры распарадзіліся ачысьціць месца злачынства яшчэ да таго, як былі сабраныя ўсе рэчавыя доказы.

У арганізацыі забойства Бхутаўлады абвінавачваюць аднаго зь лідэраў талібаў Байтулу Мехсуда, які загінуў летась.
XS
SM
MD
LG