Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Міністар Куляшоў: Саньнікаў і Някляеў адчуваюць сябе "камфортна"


Міністар унутраных справаў Анатоль Куляшоў сказаў журналістам, што затрыманыя былыя кандыдаты ў прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і Ўладзімер Някляеў "абсалютна здаровыя, абсалютна нармальна, камфортна сябе адчуваюць", паведамляе БелаПАН.

"Ніякіх праблемаў са станам здароўя ні ў кога няма, прынамсі ў тых, хто знаходзіцца ў нас", – дадаў міністар.

Куляшоў паведаміў, што нікому з затрыманых у рамках крымінальнай справы аб масавых беспарадках пакуль ня выстаўлена абвінавачаньняў. Цяпер ідуць допыты.

"Кандыдаты знаходзяцца ў адпаведных месцах. У рамках расьсьледаванай крымінальнай справы іх дзеяньням будзе дадзена прававая ацэнка" – заявіў Куляшоў.

Міністар нагадаў, што за ўдзел у несанкцыянаванай акцыі былі затрыманыя 639 чалавек, а ў самой акцыі прынялі ўдзел, паводле яго, ня болей за тры тысячы.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG