Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Амэрыканскія сэнатары абвінавачваюць брытанскія ўлады


Група амэрыканскіх сэнатараў абвінаваціла брытанскія ўлады ў ціску на органы юстыцыі ў Шатляндыі пры прыняцьці імі рашэньня аб вызваленьні з турмы лівійца Абдэльсабета аль-Меграхі. Чацьвёра сяброў Сэнату ЗША лічаць, што Лёндан не хацеў губляць выгадныя кантракты з Трыпалі, у прыватнасьці, праект з удзелам нафтавай кампаніі ВР на суму каля 900 мільёнаў даляраў. Афіцыйны прадстаўнік шатляндзкага ўраду адрынуў абвінавачваньні.

У жніўні летась аль-Меграхі, якога выраклі да пажыцьцёвага зьняволеньня за выбух на борце амэрыканскага самалёту ў небе над шатляндзкім Лакербі, быў адпушчаны з турмы. Рашэньне патлумачылі тым, што ён сьмяротна хворы і пражыве ня болей за тры месяцы.
XS
SM
MD
LG