Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аўганістан: новыя ахвяры


У паўднёвай аўганскай правінцыі Гільменд у страляніне паміж вайскоўцамі НАТО і талібамі загінулі пяцёра цывільных жыхароў. Пра гэта паведамілі ў мясцовай адміністрацыі.Пакуль невядома, хто адказны за гібель людзей. Прадстаўнік аўганскага кіраўніцтва заклікаў НАТО выяўляць большую асьцярожнасьць пры правядзеньні баявых апэрацыяў.

Камандаваньне сіламі міжнароднай кааліцыі заявіла, што ўжо вывучае інфармацыю пра страляніну, у часе якой былі забітыя сямёра меркаваных баевікоў.
XS
SM
MD
LG