Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Падпіскі пра неразгалошваньне закрываюць раты


Алесь Міхалевіч

Алесь Міхалевіч

Сьледчыя пачынаюць браць падпіскі пра неразгалошваньне таямніцы сьледзтва з адвакатаў кандыдатаў у прэзыдэнты, якія праходзяць па справе аб падзеях 19 сьнежня.

"Адвакат кандыдата ў прэзыдэнты Алеся Міхалевіча Алег Агееў падпісаў абавязаньне аб неразгалошваньні таямніцы сьледзтва", — паведамілі Інтэрфаксу ў прэсавай службе Міхалевіча.

Адвакат паведаміў, што стан здароўя Міхалевіча добры. Ніякіх падрабязнасьцяў пра саму справу адвакат не паведаміў, бо падпісаў абавязаньне аб невыдаваньні таямніцы сьледзтва", — гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.

"Тэрмін затрыманьня А. Міхалевіча заканчваецца ў 4:30 23 сьнежня. Калі да гэтага часу палітык ня будзе на волі, гэта можа азначаць, што яму выстаўлена абвінавачаньне", гаворыцца ў паведамленьні прэс-службы.

Падазраванымі па справе паводле крымінальнага артыкула "Масавыя беспарадкі" праходзяць 17 чалавек, паведамляе праваабарончы цэнтар "Вясна".

Сярод іх былыя кандыдаты на прэзыдэнта:
  • Уладзімер Някляеў
  • Андрэй Саньнікаў
  • Рыгор Кастусёў
  • Алесь Міхалевіч
  • Віталь Рымашэўскі

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG