Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Утрыманьне Палаты прадстаўнікоў у 2011 годзе будзе каштаваць 25 мільярдаў


Палата прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Беларусі зацьвердзіла каштарыс выдаткаў на сваё ўтрыманьне ў 2011 годзе.

Сума склала 25,3 мільярда рублёў.

Начальнік сакратарыяту ніжняй палаты парлямэнту Галіна Юркевіч заявіла, што на ўтрыманьне дзьвюх палат Нацыянальнага сходу зь бюджэту будзе выдаткавана 34,5 мільярда. На ўтрыманьне Палаты прадстаўнікоў прыпадае 25,3 мільярды з гэтай сумы, перадае Інтэрфакс.
XS
SM
MD
LG