Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Цынізм і жорсткасьць найбальней уразілі з таго, што адбывацца ў гэтыя дні. Менавіта гэта недаравальна, менавіта гэтаму ня можа быць тлумачэньня і менавіта гэта не дае падставаў для ваганьня – вярнуліся, а можа нават нікуды не сыходзілі, а проста, стаіўшыся, чакалі свайго, сталінскія часы.

Цынізм і жорсткасьць пранікаюць у кожнага, усьведамляе ён гэта ці не.
Дзяўчына пад нікам dolka777 , якую затрымалі 19 сьнежня, вярнуўшыся дахаты, выходзіць у свой жывы часопіс і першым сказам піша: "Если кто-нибудь знает где сейчас сидят мой муж и сын, задержанные позавчера в Минске, пожалуйста, позвоните…"

На сайце www.rebenok.by я выпадкова трапіла на форум пад вельмі жыццьярадаснай тэмай "Жены милиционеров, давайте общаться". Трапіла толькі сёньня, калі размовы гэтых дзяўчатак ужо былі добра пачышчаныя мадэратарам – хаця, думаю, што калі б сачыць за ім 19 сьнежня, то можна было б даведацца многа карыснай і важнай інфармацыі. Напрыклад, дзяўчына пад нікам Asja піша 19:12:2010, 20:46 "Йопт, вот мой и поехал. он в последнем резерве, значит там уже что-то серьезное... "

"Первая фраза милиционера, составляющего на меня протокол, была: Мы лишим вас родительских прав и сдадим вашего ребенка в детский дом. Я тут же и сразу раскололась. Я написала, что не участвовала в несанкционированном митинге…"
Але мне зараз няма справы да іхных ваенных тайнаў. Гэтыя адданыя жонкі і маці шчыра дзеляцца клопатамі і радасьцямі свайго лёсу (колькі хто плаціць крэдыту і ці атрымліваюць з працы падарункі на Новы год) прызнаюцца ў каханьні сваім мужам і таксама, як і dolka777, непакояцца за іх жыцьцё і здароўе.

Але тая ж dolka777 піша: "Первая фраза милиционера, составляющего на меня протокол, была: Мы лишим вас родительских прав и сдадим вашего ребенка в детский дом. Я тут же и сразу раскололась. Я написала, что не участвовала в несанкционированном митинге…"

Чытаючы гэтыя форумную балбатню, я вельмі дакладна ўяўляю, што гэта каханыя мужы гаваркіх “фуфырачак” і “рыжуляў” і любячыя бацькі іх сапраўды цудоўных дзетак, ставілі dolka777, і іншых затрыманых жанчын перад нечалавечым выбарам.

У 20:12:2010, 22:12 шчаслівая жонка Insait паведамляе: "Наш папка пришел!!!!!!!!!!!! целый и невредимый!!!!!!!!!!!!!!!!! сын так радуется пошел его берцы таскать ". Сыну, мяркуючы па профілі Insait, толькі споўніўся год.

Значыць, берцы, якія топчуць галовы такіх жа дзяўчат, жанчынаў, маці, пасля ідуць дадому і мірна адпачываюць у лоне сям'і.

Што вы дадаеце ў боршч, дзяўчаты?

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG