Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Сябры АГП патрабуюць выключыць Раманчука з партыі


Яраслаў Раманчук

Яраслаў Раманчук

Сябры Аб’яднанай грамадзянскай партыі з Калінкавічаў патрабуюць выключыць былога кандыдата на прэзыдэнта Яраслава Раманчука з шэрагаў партыі.

Сябры АГП з Калінкавічаў у сваёй заяве адзначаюць, што факт сустрэчы спадара Раманчука з Аляксандарам Лукашэнкам "можна расцэньваць як здраду інтарэсам партыі й дэмакратыі".

20 сьнежня Яраслаў Раманчук агучыў заяву, у якой усклаў адказнасьць за падзеі 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці на былых кандыдатаў на прэзыдэнта Андрэя Саньнікава, Міколу Статкевіча і Віталя Рымашэўскага.

Дзяніс Рабянок, адзін з падпісантаў заявы, тлумачыць зварот тым, што 19 сьнежня ў выніку "брутальнага й нематывавана жорсткага разгону мірнай акцыі пратэсту супраць фальшаваньня вынікаў галасаваньня пацярпела вялікая колькасьць людзей — людзі сталага веку, жанчыны, маладыя".

На думку падпісантаў, "усю паўнату адказнасьці за гэтыя незаконныя й антычалавечныя дзеяньні нясе вышэйшае кіраўніцтва краіны, і найперш прэзыдэнт Лукашэнка".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG