Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

У Японіі адбыўся моцны землятрус


Недалёка ад японскіх выспаў Агасавара ў Ціхім акіяне сёньня адбыўся моцны землятрус. Магнітуда падземных штуршкоў дасягала 7,4. Пра пацярпелых і разбурэньні не паведамлялася. Адбылася эвакуацыя жыхароў шэрагу населеных пунктаў.

Улады адразу ж папярэдзілі пра небясьпеку цунамі. Чакалася, што хвалі будуць дасягаць двух мэтраў. Пазьней пагрозу зьнялі.
XS
SM
MD
LG