Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Паўднёвая Карэя пачала вайсковыя вучэньні


Паўднёвая Карэя паведаміла, што ў чацьвер правядзе вайсковыя вучэньні каля спрэчнай мяжы з КНДР на заходнім узьбярэжжы. Сёньня Паўднёвая Карэя пачала плянавыя вайскова-марскія вучэньні ў супрацьлеглага ўсходняга ўзьбярэжжа.

У панядзелак Паўночная Карэя заявіла, што ня будзе рэагаваць на гэтыя вучэньні.

Сытуацыя на Карэйскай паўвысьпе пагоршылася пасьля таго, як напрыканцы лістапада артылерыя Паўночнай Карэі абстраляла паўднёвакарэйскую выспу, на якой загінулі 4 чалавекі.
XS
SM
MD
LG