Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Вялікая Брытанія і Расея: новыя абвінавачваньні ў шпіянажы


Вялікая Брытанія і Расея ўзаемна выслалі па аднаму дыплямату з амбасадаў у Лёндане і Маскве.

Урад Вялікай Брытаніі 10 сьнежня зьвярнуўся з прозьбай выслаць з краіны аднаго з дыпляматаў, які падазраецца ў шпіянажы супраць інтарэсаў Брытаніі.
Расея ў адказ выслала аднаго з супрацоўнікаў амбасады Вялікай Брытанні ў Маскве.

Адносіны Масквы і Лёндана пагоршыліся у 2006 годзе пасьля забойства ў сталіцы Вялікая Брытаніі былога афіцэра ФСБ Аляксандра Літвіненкі. Брытанскія ўлады вінавацяць у гэтым злачынстве былога супрацоўніка КДБ Андрэя Лугавога, якога Расея адмовілася выдаць Вялікай Брытаніі.
XS
SM
MD
LG