Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябраў БХД Зьмітра Шурхая, Юрася Бакура і Андруся Шарэнду затрымалі поздна ўвечары ў Берасьці.

Актывісты арганізацыі выяжджалі з паркоўкі каля супэрмаркету, калі іх заблякавалі машыны супрацоўнікаў ДАІ. Міліцыянты праверылі дакумэнты, а пазьней запатрабавалі даць магчымасьць правесьці агляд салёну машыны. Юрась Бакур адмовіў ў гэтым. Юнакі былі заблякаваныя ў машыне на працягу 20 хвілінаў. Зьміцер Шурхай вырашыў пакінуць салон машыны і выйшаў. Міліцыянты запатрабавалі, каб ён спыніўся, і пабеглі за ім. Празь некаторы час яго тэлефон перастаў адказваць.

Як пасьпеў паведаміць Юрка Бакур, міліцыянты ўзламалі дзьверы аўтамабіля і павезьлі юнакоў у Маскоўскі РАУС Берасьця. У міліцыі ўжо знаходзіўся затрыманы Зьміцер Шурхай, міліцыянты адзелі на яго кайданкі. У РАУС міліцыянты пачалі допыт затрыманых.

Юнакі прымалі ўдзел у Плошчы-2010

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG