Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Аляксандар Мілінкевіч: Мусім змагацца за жыцьцё, за лёс кандыдатаў


“Першая ўмова, якая ставіцца ў дыялёгу з Беларусьсю, гэта вызваленьне ўсіх палітвязьняў і мараторый на палітвязьняў. Ня могуць быць палітвязьні, калі Эўразьвяз кантачыць з гэтай краінай. Гэта ўмова нумар адзін, а яна бясспрэчная”, – сказаў госьць “Начной Свабоды” – лідэр руху “За свабоду” Аляксандар Мілінкевіч, які абвесьціў кампанію салідарнасьці з арыштаванымі ўдзельнікамі "Плошчы 2010".


Мілінкевіч: Ня могуць быць палітвязьні, калі Эўразьвяз кантачыць з гэтай краінай. Гэта ўмова нумар адзін, а яна бясспрэчная. Я зараз размаўляю з вамі і адарваўся ад кампутара і пішу ліст лідэрам Эўразьвязу пра падзеі, якія адбыліся, выказваю думкі пра тое, што трэба рабіць. І ў мяне пункт нумар адзін – вызваліць Мікалая Аўтуховіча і палітвязьняў, што сёньня сядзяць. А іх сотні. І перш за ўсё – гэта кандыдаты ў прэзыдэнты. Мы мусім змагацца за іх жыцьцё, за іх лёс. Маю надзею, што супольная салідарнасьць гэта можа вырашыць.

Слухаць усю гутарку:

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG