Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША прагаласуе па СТАРТ


Сэнат ЗША прагаласаваў па пытаньні завяршэньня дэбатаў адносна дамовы з Расеяй аб нераспаўсюджаньні стратэгічных узбраеньняў.

За пераход ад дэбатаў да галасаваньня выказаліся 67 сэнатараў, супраць – 28. Раней прадстаўнікі Рэспубліканскай партыі выказваліся за тое, каб адкласьці галасаваньне на наступны год, калі дэмакраты страцяць канстытуцыйную большасьць у Кангрэсе.

На сёньняшнім паседжаньні, аднак, 12 рэспубліканскіх сэнатараў падтрымалі ініцыятыву ад Дэмакратычнай партыі прыняць рашэньне яшчэ сёлета.

Рэспубліканцы асьцерагаюцца, што згаданая дамова з Расеяй, якая прадугледжвае скарачэньне ядзерных арсэналаў дзьвюх краінаў на траціну, аслабіць абароназдольнасьць ЗША.
XS
SM
MD
LG