Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Грэцыя: эканамічныя пэрспэктывы пагаршаюцца


Міжнароднае рэйтынгавае агенцтва Fitch папярэдзіла аб магчымасьці чарговага паніжэньня сувэрэннага рэйтынгу Грэцыі. Гэта азначае большую верагоднасьць дэфолту краіны, нягледзячы на выдзеленую сёлета Афінам міжнародную дапамогу.

У кароткатэрміновай пэрспэктыве гэта можа істотна павялічыць працэнтныя стаўкі на грэцкія каштоўныя паперы, што створыць для Афінаў цяжкасьці з пазычэньнем на фондавых рынках.

Аналітыкі асьцерагаюцца, што пагаршэньне сувэрэннага рэйтынгу Грэцыі можа выклікаць неабходнасьць павелічэньня аб'ёму міжнароднай дапамогі гэтай краіне і стварыць новы ціск на агульнаэўрапейскую валюту.
XS
SM
MD
LG