Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print
На сёньня праваабаронцы адсочваюць крымінальныя справы, распачатыя перад і пасьля правядзеньня акцыі пратэсту па выніках прэзыдэнцкіх выбараў. Падазраванымі па справе паводле крымінальнаму артыкулу "Масавыя беспарадкі" праходзяць 17 чалавек. Тры чалавекі, затрыманыя прэвэнтыўна, падазраюцца ў асабліва злосным хуліганстве. Пра гэта паведамляе праваабарончы цэнтар “Вясна” і карэспандэнт «Газеты.Ru» у Менску.

Паводле “Вясны”, падазраюцца па крымінальнай справе па артыкуле 293, частках 1 і 2, Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь "Масавыя беспарадкі":

1. Някляеў Уладзімер - кандыдат у прэзыдэнты
2. Саньнікаў Андрэй - кандыдат у прэзыдэнты
3. Кастусёў Рыгор - кандыдат у прэзыдэнты
4. Атрошчанкаў Аляксандр - прэс-сакратар перадвыбарнага штабу А. Саньнікава
5. Міхалевіч Аляксей - кандыдат у прэзыдэнты
6. Рымашэўскі Віталь - кандыдат у прэзыдэнты
7. Севярынец Павел - давераная асоба кандыдата В. Рымашэўскага
8. Бандарэнка Зьміцер - каардынатар грамадзянскай кампаніі "Эўрапейская Беларусь"
9. Халіп Ірына - журналістка, жонка Андрэя Саньнікава
10. Радзіна Натальля - журналістка, рэдактар інтэрнэт-сайту charter97.org
11. Лябедзька Анатоль - старшыня Аб'яднанай грамадзянскай партыі
12. Палажанка Анастасія - намесьнік старшыні "Маладога Фронту"
13. Дзьмітрыеў Андрэй - кіраўнік перадвыбарнага штабу У. Някляева
14. Фядута Аляксандр - палітоляг, адзін з каардынатараў перадвыбарнага штаба У. Някляева
15. Статкевіч Мікалай - кандыдат у прэзыдэнты
16. Класкоўскі Аляксандар - былы супрацоўнік міліцыі
17. Кобец Уладзімер - кіраўнік перадвыбарнага штаба А. Саньнікава


Артыкул 293 "Масавыя беспарадкі"

1. Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаюцца гвалтам над асобай, пагромамі, падпаламі, зьнішчэннем маёмасьці, узброеным супрацівам прадстаўнікам улады, -

караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад пяці да пятнаццаці гадоў.

2. Удзел у масавых беспарадках, які палягаў у непасрэдным зьдзяйсьненьні дзеяньняў, названых у частцы першай дадзенага артыкулу, - караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да васьмі гадоў.



Крымінальная справа па артыкуле 339 ч.3 Крымінальнага кодэкса "Хуліганства"

1. Дашкевіч Зьміцер - старшыня "Маладога Фронту"
2. Лобаў Эдуард - актывіст "Маладога Фронту"
3. Лазар Дзяніс - актывіст "Маладога Фронту"


Затрыманыя прэвэнтыўна, 18 сьнежня.

Артыкул 339 "Хуліганства"

1. Наўмысныя дзеяньні , якія груба парушаюць грамадзкі парадак і выяўляюць відавочную непавагу да грамадзтва, што суправаджаюцца ўжываньнем гвалту або пагрозай яго ўжываньня альбо зьнішчэньнем або пашкоджаньнем чужой маёмасьці альбо якія вызначаюцца выключным цынізмам (хуліганства), --

2. Хуліганства, зьдзейсьненае паўторна, альбо групай асоб, альбо зьвязанае з супрацівам асобе, якая прыпыняе хуліганскія дзеяньні, альбо спалучанае з прычыненьнем меней цяжкага цялеснага пашкоджаньня (злоснае хуліганства)

3. Дзеяньні, прадугледжаныя часткамі першай або другой дадзенага артыкулу, зьдзейсьненыя з ужываньнем зброі, іншых прадметаў, якія выкарыстоўваюцца ў якасьці зброі для прычыненьня цялесных пашкоджаньняў, ужываньнем выбуховых рэчываў або выбуховых прыладаў альбо зьдзейсьненыя з пагрозай іх ужываньня, пры адсутнасьці прыкмет больш цяжкага злачынства (асабліва злоснае хуліганства) -

Караецца пазбаўленьнем волі на тэрмін ад трох да дзесяці гадоў.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG