Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкая дэпутатка заклікае Рым не прымаць Мартынава


Бундэстаг
Бундэстаг
Дэпутатка нямецкага Бундэстагу ад Партыі зялёных Марылюіза Бэк зьвярнулася з заклікам да італьянскага ўраду скасаваць заплянаваны візыт міністра замежных справаў Беларусі Сяргея Мартынава ў Рыме, паведамляе БелаПАН.

"Менск брутальна здушыў пратэсты супраць фальсыфікацыі выбараў, а Рым зьбіраецца разаслаць чырвоны дыван перад Мартынавым, як быццам нічога ня здарылася" – заявіла Бэк.

Візыт, паводле нямецкай дэпутаткі, быў бы "зьнявагай ахвяраў брутальнасьці міліцыі і знакам непавагі да прадэмакратычных апазыцыйных сілаў у Беларусі".

Мяркуецца, што візыт Мартынава ў Рым заплянаваны на 22 сьнежня.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG