Лінкі ўнівэрсальнага доступу


Бліц-агляд падзеяў і тэмаў у Беларусі, сьвеце, гісторыі.


ВОБЛАЧНА...


...і сьнежна. Тэмпэратура: -7 – -3 С.


НЕ ПРАХОДЗЬЦЕ МІМА:


Каля судоў у Менску – магчыма, там будуць судзіць вашых знаёмых або сяброў, затрыманых 19 сьнежня.


ТАМ ДЗЕ НАС НЯМА:


У Нью-Ёрку Рада бясьпекі ААН абмяркоўвае сытуацыю ў Аўганістане.

Прэм’ер-міністар Армэніі Тыгран Саркісян сустракаецца з прэм’ер-міністрам Расеі Уладзімерам Пуціным у Санкт-Пецярбургу.


ТАКСАМА Ў ГЭТЫ ДЗЕНЬ:


У 1989 быў зрынуты рэжым Нікалае Чаўшэску ў Румыніі.

У 1989 памёр ірляндзкі драматург і празаік Сэм’юэл Бэкет (нар. 1906), ляўрэат Нобэлеўскай прэміі 1969.

ЁСЬЦЬ НАГОДА:


Сьвята прарока Заратуштры.


МІНУС 365:


Беларусь атрымала крэдыт ад Сусьветнага банку – $200.000.000


ЦЫТАТЫ НА ПАМЯЦЬ:


"Мы ўсе нараджаемся шалёнымі. Некаторыя такімі застаюцца".

"Вы знаходзіцеся на зямлі. Ад гэтага няма лякарства".

Сэм’юэл Бэкет

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG