Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Вугоршчына ўзмацніла кантроль над СМІ


Парлямэнт Вугоршчыны ўхваліў сёньня закон, які пашырае паўнамоцтвы ўлады ў справе кантролю і карных захадаў супраць незалежных мэдыяў.

Дакумэнт, які ўхваліла кіроўная правацэнтрысцкая партыя Фідэш, прадугледжвае стварэньне новага воргану кіраваньня – Рады ў пытаньнях СМІ. Новаўтвораная структура будзе манітараваць як друкаваныя, так і электронныя мэдыі на прадмет збалянсаванасьці, павагі да годнасьці асобы і агульнапрынятай маралі, а таксама адносна пакрыцьця важных для грамадзкасьці падзеяў.

На падставе недатрыманьня згаданых стандартаў, улады будуць мець права штрафаваць датычныя выданьні.
XS
SM
MD
LG