Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілана Міхалевіч: "Старэйшая дачка нічога ня ведае, мы хаваем ад яе інфармацыю"


Алесь Міхалевіч
Алесь Міхалевіч
У ноч зь нядзелі на панядзелак а 4.30 невядомыя ўварваліся ў кватэру Аляксея Міхалевіча на вуліцы Кісялёва ў Менску, выбіўшы ўваходныя дзьверы. Аляксей спрабаваў пярэчыць, што гатовы раніцай адказаць на ўсе пытаньні. Але яго забралі і павезьлі ў невядомым накірунку.

Увесь панядзелак жонка Міхалевіча Мілана і яго адвакат тэлефанавалі ў міліцыю, КДБ, але ім паведамлялі, што Міхалевіча ў іх няма. І толькі ў аўторак раніцай стала вядома, дзе знаходзіцца Аляксей Міхалевіч. У Міхалевіча дзьве дачкі, старэйшай Лесі 10 гадоў, Алёне паўтара года. Распавядае жонка палітыка Мілана:

Пасьля таго, як аднойчы мы сутыкнуліся з Цэнтральным РУУС даволі блізка, у дзіцяці быў нэўроз, які лячылі паўгода. Я спадзяюся, што пакуль ад яе інфармацыю ўдасца схаваць, а да яе вяртаньня стане вядома штосьці больш аптымістычнае
"Сёньня прыкладна а 10-й раніцы мне нарэшце патэлефанавалі з КДБ і паведамілі, што ён знаходзіцца ў іх сьледчым ізалятары. Сьледчы не сказаў, ні якое абвінавачаньне выстаўлена Алесю, ні колькі мой муж будзе там знаходзіцца"

Карэспандэнтка: "А дазволілі хоць рэчы неабходныя перадаць?"

"Пакуль што не дазволілі, сёньня са сьледчым сустракаецца адвакат. Спадзяюся, пасьля гэтага будзе нейкая больш канкрэтная інфармацыя".

Карэспандэнтка: "Скажыце, а дачка ваша пра затрыманьне бацькі ведае?"

Старэйшая дачка нічога ня ведае, мы наўмысна ёй нічога не паведамляем. Яна разам з бабуляй зараз знаходзіцца ў ад'езьдзе. І ад яе ўсялякімі сродкамі мы гэту інфармацыю пра тату хаваем. Пасьля таго, як аднойчы мы сутыкнуліся з Цэнтральным РУУС даволі блізка, у дзіцяці быў нэўроз, які лячылі паўгода. Я спадзяюся, што пакуль ад яе інфармацыю ўдасца схаваць, а да яе вяртаньня стане вядома штосьці больш аптымістычнае".
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG