Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дуня Міятавіч, прадстаўніца АБСЭ ў пытаньнях свабоды СМІ, сёньня асудзіла затрыманьні і зьбіцьцё беларускіх і замежных журналістаў падчас пратэсту ў Менску 19 сьнежня.

"Гвалт супраць СМІ недапушчальны. Міліцыя павінна дапамагаць рэпартэрам, якія перадаюць інфармацыю зь месца публічных падзеяў, а ня біць і запалохваць іх, разьбіваць іхняе абсталяваньне і зьнявольваць іх. Я заклікаю ўлады неадкладна вызваліць усіх затрыманых журналістаў" – сказала спадарыня Міятавіч.

"Хоць на выбары была акрэдытаваная рэкордная колькасьць журналістаў, і іх працоўныя ўмовы былі палепшаныя, то брутальныя адносіны да прадстаўнікоў СМІ з боку праваахоўных органаў пасьля заканчэньня выбараў зьнішчылі гэтыя адзнакі прагрэсу" – дадала прадстаўніца АБСЭ.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG