Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Нямецкія зялёныя абураныя працай назіральніка АБСЭ ад ФРГ і пазыцыяй урадоўцаў


Фолькер Бек

Фолькер Бек

Прадстаўнікі фракцыі зялёных у нямецкім Бундэстагу рэзка крытыкуюць ўрад краіны за яго падыходы што да падаўленьня масавых пратэстаў у Менску, калі грамадзяне Беларусі спрабавалі выказаць сваю незадаволенасьць вынікамі выбараў 19 сьнежня.


Паводле каардынатара парлямэнцкай фракцыі ў пытаньнях правоў чалавека Фолькера Бека, фэдэральны ўрад мусіць устрымацца ад лісьлівых словаў у дачыненьнях зь Менскам. Нямецкі дэпутат таксама рэзка выказаўся і на адрас свайго калегі — парлямэнтара ад фракцыі ХДС/ХСС і назіральніка АБСЭ Георга Шырмбэка. Напярэдадні прадстаўнік хрысьціянскіх дэмакратаў у інтэрвію нямецкім СМІ заявіў пра адсутнасьць істотных парушэньняў падчас галасаваньня ў Менску.

«Гэта абуральна, што нямецкі назіральнік ад АБСЭ і сябра ХДС Георг Шырмбэк заявіў пра „правільны шлях Беларусі“ ў той час, як у краіне назіраліся масавыя фальсыфікацый і жорсткае ўдушэньне акцый пратэстаў», адзначыў Фолькер Бек.

Паводле ягоных слоў, «урад Нямеччыны павінны нагадаць Менску, што яго пакараньне апазыцыі — гэта зьдзек над правасудзьдзем. Ад палітычна матываваных рашэньняў трэба адмовіцца, а людзей неадкладна вызваліць».

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG