Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

«Людзей давялі да адчаю»


Moldova - microfon - vox populi illustration

Moldova - microfon - vox populi illustration

Карэспандэнты «Свабоды» ў рэгіёнах распытвалі сёньня мінакоў на вуліцах пра стаўленьне да прэзыдэнцкіх выбараў і наступных грамадзкіх пратэстаў у Менску, якія закончыліся гвалтам і масавымі арыштамі.

Чаму 19 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ў Менску міліцыянты і вайскоўцы гвалтоўна разагналі акцыю апазыцыі? Ці давяраеце вы афіцыйна абвешчаным вынікам галасаваньня на прэзыдэнцкіх выбарах у Беларусі? Ці чулі заявы Лукашэнкі ўчора, як іх ацэньваеце?


ГОРАДНЯ


Першы спадар: «Я стаўлюся проста: кожны разумее, што рэальна ён мог набраць ад сілы 30%, і тое таму, што ўсе СМІ яму падкантрольныя».

Другі спадар: «Мне падаецца, што Лукашэнка, зьезьдзіўшы ў Маскву, атрымаў там карт-блянш, і ў сувязі з гэтым такія жорсткія захады».

Трэці спадар: «Я ня ведаю, як нават сказаць, няма ў мяне такіх слоў, я нават ня мог заснуць усю ноч. І ўсё толькі на яго баку праўда, а астатнія ўсё робяць ня так…Я думаю, ён можа сабе хоць якіх 50% налічыць, хаця і гэтага зашмат, а ён выдае 80%, і ўсё… Ну, гэта ж…»

ВІЦЕБСК


Першы спадар: «Як я гэта ацэньваю? Як звычайна: выбары фальсыфікуюцца, вось і ўсе! Я ў гэтым упэўнены. Бо глядзеў выступ Лукашэнкі падчас галасаваньня — і гэта правапарушэньне — што ён апанэнтаў назваў бандзюкамі. Пад „бандзюкоў“ і ўсе астатняе робяць: я глядзеў і слухаў учора пра жалезныя дручкі… А як намёт без дручкоў паставіць? Калі б я паехаў у Менск — таксама трэба ж намёт, на Украіне ж у намётах сядзелі!»

Другі спадар: «Звычайна ўсё! І эмоцыі людзей выявіліся, абурэньне вынікамі выбараў».

Першая спадарыня: «Людзей давялі да адчаю. Калі цябе ў нішто ня ставяць, то з адчаю і бываюць такія дзеяньні».
Значыцца, у нас у Беларусі выбары такія: хто супраць Лукашэнкі, то адразу рыхтуй мех з сухарамі!


Хлопец: «Выбары нармальна прайшлі. Нармальна ўсё зрабілі, у Лукашэнкі 100% падтрымкі. А што на плошчы ў Менску было, гэта дрэнна. Усіх жа папярэджвалі: не хадзіце туды, у каледжах, ва ўнівэрсытэтах папярэджвалі. А яны — наадварот. Яшчэ ж хацелі браць палкі нейкія, дубінкі. Але іх затрымалі, і нічога гэтага не было».

Другая спадарыня: «Я лічу, што выбары хай не на ўсіх участках, але на большасьці былі сфальшаваныя. Я мяркую, 55% у Лукашэнкі было рэальных. І навошта яны наладзілі ўсё гэта вечарам 19-га? А наладзілі яны правакацыю. Гэта чарговая правакацыя Лукашэнкі, і ён чарговы раз аблівае брудам апазыцыю. Яму гэта трэба!

Спадар: «Я ў гэтыя выбары ня веру, лічу, што вынікі падробленыя. Тым больш наш шаноўны Лукашэнка яшчэ за два месяцы да іх заяўляў: мне ня трэба 90%, хопіць 72%…. Таму да плошчы, вядома, рыхтаваліся. Але адны рыхтаваліся мірна, а другія рыхтавалі правакацыю. Я думаю, тое, што паказалі па БТ, і зьбіцьцё Някляева — гэта правакацыя. Глядзіце, што цікава: быў Казулін канкурэнтам Лукашэнкі — яго ў турму. Цяпер і гэтых у турму. Значыцца, у нас у Беларусі выбары такія: хто супраць Лукашэнкі, то адразу рыхтуй мех з сухарамі!»

ГОМЕЛЬ


Першая спадарыня: «Вынікі сфальшаваныя — і гэта навука для беларускага народу на будучыню. Я асуджаю дзеяньні ўлады, і найперш — прэзыдэнта. У нас нічога ня робіцца без указаньня прэзыдэнта. Усё гэта было задумана, заплянавана».

Спадар: «Я лічу, што ўсё ж такі трэба дамаўляцца ў такіх умовах. Усякі раз сіла на сілу, сьцяна на сьцяну — гэта заўсёды заканчваецца сумна для ўсіх бакоў. Ёсьць пэўныя сумневы ў бок таго, што надта ўжо мала ў апазыцыйных кандыдатаў галасоў».

Другая спадарыня: «Гэта проста жахліва, што адбываецца — гэтыя псэўдавыбары і гэтыя правакацыі. Я лічу, што ў людзей, якія сабраліся на плошчы, — у іх не было жаданьня нешта граміць, нешта разбураць. Я думаю, што гэта правакацыя ўладаў. Стоадсоткава! Лукашэнку я ня веру. У мяне проста тахікардыя ад яго выступаў».

Другі спадар: «Як бы ні ставіліся людзі да выбараў, як бы ні ставіліся да дзейнай улады, але выкарыстоўваць сілавыя мэтады я не лічу магчымым. Лукашэнка ня мог набраць столькі працэнтаў. У нас не дэмакратычныя выбары».

Трэці спадар: «Я лічу, што гэта крывавае пабоішча спэцслужбаў, каб запалохаць насельніцтва. У камісіі выбарчыя не дапусьцілі нікога ад кандыдатаў у прэзыдэнты — іхніх прадстаўнікоў з правам падліку галасоў і падпісаньня пратаколаў. У камісіях мусілі быць людзі: адзін — Някляева, другі — Рымашэўскага, Вуса… Але ж, бачыце, ніводнага іхняга чалавека не было ў камісіях».
XS
SM
MD
LG