Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рыме ў мэтро знайшлі бомбу


У вагоне цягніка мэтрапалітэна ў Рыме ў аўторак было закладзенае выбуховае прыстасаваньне. Паведамляецца, што бомба была гатовая да выбуху. Яе знайшоў кандуктар у пустым цягніку на адной з канцовых станцыяў на ўскрайку італьянскай сталіцы. Бомба абясшкоджаная спэцыялістамі. Пра яе магутнасьць не паведамляецца. Эвакуацыя пасажыраў не праводзілася.. Мэтро працуе ў звычайным рэжыме.

У Рыме на мінулым тыдні былі ўзмоцненыя захады бясьпекі ў зьвязку з масавымі антыўрадавымі выступамі.
XS
SM
MD
LG