Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Станам здароўя Някляева занепакоеныя знаныя беларускія мэдыкі



Стан здароўя экс-кандыдата на прэзыдэнта Ўладзімера Някляева, які, паводле слоў прэзыдэнта Аляксандра Лукашэнкі, быў дастаўлены зь менскага шпіталя хуткай дапамогі ў СІЗА, хвалюе ня толькі яго прыхільнікаў, але і лекараў.


На падставе зьмешчаных у інтэрнэце фотаздымкаў, у тым ліку — буйных плянаў твару і галавы, сьведчаньняў жонкі, паказаньняў сьведкаў пра тое, што Някляеў пасьля ўдару страціў прытомнасьць, а таксама дадзеных ягонай мэдычнай карты (гіпэртанія), знаныя менскія мэдыкі на ананімных умовах зрабілі наступныя прагнозы.

Калі ён траціў прытомнасьць, то гэта сама меней страсеньне галаўнога мозгу
Хірург:
Тут, хутчэй за ўсё, ЧМТ (чэрапна-мазгавая траўма) сярэдняй ступені цяжкасьці. У такім выпадку, як правіла, шпіталізуюць у стацыянар, у хірургію. Бо існуе небясьпека высокага ўнутрымазгавога ціску. Нават калі ў чалавека няма аніякіх праблем, зьвязаных з гіпэртаніяй, нават калі б на месцы Някляева быў малады і здаровы хлопец, які атрымаў у голаў, тут абавязкова трэба лячыць такую траўму. Сама меней правесьці ў стацыянары 10—14 дзён".

Нават калі ў чалавека няма аніякіх праблем, зьвязаных з гіпэртаніяй, нават калі б на месцы Някляева быў малады і здаровы хлопец, які атрымаў у голаў, тут абавязкова трэба лячыць такую траўму. Сама меней правесьці ў стацыянары 10—14 дзён
Спэцыяліст па ўнутраных захворваньнях: "Калі ён траціў прытомнасьць, то гэта сама меней страсеньне галаўнога мозгу. Ня выключана, што магло быць нейкае кровазьліцьцё, аднак гэта можа паказаць кампутарная тамаграма, якую павінны рабіць у такіх выпадках. Бо галава кіруе самымі рознымі працэсамі: эндакрыннымі, тэрмарэгуляцыяй і г.д. Ад страсеньня цярпіць уся маса галаўнога мозгу, могуць часова страчвацца ўзаемасувязі паміж клеткамі мозгу і паміж рознымі яго аддзеламі. Такое разьяднаньне прыводзіць да парушэньня функцый галаўнога мозгу. Тут і гіпофіз, і гіпаталамус. Тэарэтычна, калі цягам першых гадзін пасьля ўдару ў чалавека не назіраецца спыненьня дыханьня, ня страчваецца надоўга прытомнасьць, калі не настае ацёк мозгу, то прагноз для жыцьця — станоўчы.

Калі як мэдыку падыходзіць да сытуацыі сумленна, то за такім пацыентам неабходна назіраць ва ўмовах стацыянару. Асабліва з улікам яго гіпэртаніі, узросту, атэрасклератычных зьменаў сасудаў, якія маюць месца ва ўсіх пасьля 45—50 гадоў. На фоне ЧМТ такія захворваньні могуць пагаршацца. Трэба глядзець гэтых пацыентаў, вывучаць іхнія скаргі, пэрыядычна рабіць кардыяграмы, вымяраць і рэгуляваць ціск у сувязі з гіпэртаніяй, кантраляваць пульс. Трэба таксама, сярод іншага, даваць заспакаяльныя і мачагонныя прэпараты. Інакш можна чакаць самых розных другасных наступстваў".

Шэраг менскіх лекараў выказалі гатоўнасьць дапамагаць паэту і палітыку рэкамэндацыямі, як толькі ягоныя блізкія ўсталююць зь ім сувязь.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG