Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

79 міліцыянтаў зьвярнуліся да лекараў пасьля разгону Плошчы


Па мэдыцынскую дапамогу пасьля акцыі апазыцыі, якая прайшла 19 сьнежня, зьвярнулася больш за 100 чалавек.

Пра гэта агенцтву Інтэрфакс паведамілі ў прэсавай службе Міністэрства аховы здароўя Беларусі.

"Па мэдыцынскую дапамогу зьвярнулася 122 чалавекі, у тым ліку 79 ваеннаслужачых МУС. Было шпіталізавана 20 чалавек, зь іх 9 ваеннаслужачых МУС. Астатнія пацярпелыя атрымалі амбуляторную дапамогу", — заявілі ў прэсавай службе.

Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя Беларусі, у большасьці пацярпелых асноўны дыягназ — выцятая рана:

"Сярод тых, хто зьвярнуўся за дапамогай, у ніводнага пацярпелага не было выяўлена стану, які нясе пагрозу жыцьцю. Стан хворых здавальняючы, яны атрымліваюць лячэньне ў поўным аб'ёме. Дадому было выпісана 6 чалавек, новых паступленьняў не зарэгістравана".
XS
SM
MD
LG