Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Заява сяброў Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, якія сачылі за прэзыдэнцкімі выбарамі ў Беларусі 19 сьнежня 2010 году.

"Мы, сябры Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня, як грамадзяне ЗША, гэтак і новыя эмігранты зь Беларусі, выказваем нашу заклапочанасьць чарговымі выбарамі ў Беларусі, якія не былі ні вольнымі ні справядлівымі.

Мы рашуча асуджаем жорсткія дзеяньні беларускіх уладаў у дачыненьні да ўдзельнікаў мірнай дэманстрацыі пратэсту на Плошчы Незалежнасьці
ў Менску 19 сьнежня. Мы падтрымліваем патрабаваньні дэманстрантаў і пратэстуем супраць зьбіцьця і затрыманьня дэмакратычных кандыдатаў у прэзыдэнты – Някляева, Саннікава, Рымашэўскага, Статкевіча, Кастусёва.

Паколькі вольныя і справядлівыя выбары немагчымыя без сталага доступу да сродкаў масавай інфармацыі, мы заклікаем улады ЗША аказаць дастатковую падтрымку сродкам масавай інфармацыі з-за мяжы, накіраваных у Беларусь.

Усталяваньне дэмакратыі ў Беларусі, павагі да правоў чалавека і да законаў
патрабуе спрыяньня з боку амэрыканскіх праваабарончых
установаў, дзеля гэтага мы заклікаем да аднаўленьня эфэктыўнай і бесперашкоднай дзейнасьці Амэрыканскай амбасады ў Менску.

Мы заклікаем улады ЗША зьвяртаць большую ўвагу на Беларусь,
збалансоўваць эканамічную дапамогу беларускаму народу з санкцыямі супроць асобаў, адказных за існаваньне дыктатарскага рэжыму ў Беларусі".


Ад імя Беларуска-Амэрыканскага Задзіночаньня
Старшыня Галоўнай управы
Вячка Станкевіч

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG