Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Уладзімер Халіп: "Трохгадовы Даніла пытаецца ўвесь час: "А тата і мама калі-небудзь вернуцца?"


Затрыманьне Андрэя Саньнікава
Затрыманьне Андрэя Саньнікава
Кандыдат у прэзыдэнты Андрэй Саньнікаў і ягоная жонка Ірына Халіп, уласная карэспандэнтка расейскай «Новой газеты» ў Беларусі, былі затрыманыя на плошчы Незалежнасьці ўвечары 19 сьнежня. Саньнікава спэцназаўцы жорстка зьбілі. Ірыну таксама ўдарылі галавой аб шыбу аўтамабіля. Да вечара панядзелка родным нічога не паведамлялі, дзе знаходзяцца Ірына і Андрэй, нягледзячы на тое, што ў іх зусім малое дзіця, сын Даніла. Іна Студзінская гутарыць з бацькам Ірыны Халіп, вядомым кінадраматургам Уладзімірам Халіпам.

Карэспандэнтка: «Афіцыйна вам паведамілі, дзе знаходзіцца ваша дачка?»
Ірына знаходзіцца ў турме КДБ, што яна затрымана на 72 гадзіны, пасьля гэтага будуць вырашаць, што рабіць далей. ...

«Гэта ўвогуле такая подласьць! Гэта немагчыма ня тое што дараваць, а зразумець. Навошта з гэтага рабіць дзяржаўную таямніцу? Мая жонка Люцына бачыла гэты рэпартаж, што там рабілі зь людзьмі, а я быў на плошчы. Яна адразу ж пачала тэлефанаваць ва ўсе ўстановы, высьвятляць, дзе яны знаходзяцца. Усю ноч мы тэлефанавалі ў міліцыю, пракуратуру, суды, КДБ, увесь наступны дзень тэлефанавалі... Зьнікае ў краіне чалавек — ніхто не рэагуе. Калі жонка патэлефанавала дзяжурнаму па горадзе, міліцыянты, замест таго каб адказаць на пытаньне, цынічна кажуць: „А чаго яна там гуляла на гэтым пляцы?“ Толькі ў панядзелак увечары, у 17:05, патэлефанаваў нейкі чалавек, прадставіўся сьледчым КДБ, сказаў, што Ірына знаходзіцца ў турме КДБ, што яна затрымана на 72 гадзіны, пасьля гэтага будуць вырашаць, што рабіць далей. Яе прыцягнулі па крымінальнай справе. Люцына сказала: „У Ірыны малое дзіця трохгадовае, яно ж засталося без бацькоў“. Гэта іх не цікавіць.

Мы ў асноўным знаходзімся ў кватэры Ірыны і Андрэя, і хлопчык з намі, зразумела».

Карэспандэнтка: «Ён жа зусім маленькі...»

Халіп: «Тры з паловай гадочкі».

Халіп: «У садок ходзіць, але ў гэтыя дні мы яго не пускаем у садок, бо ён нешта зразумеў, хоць і малы, і пытаецца ўвесь час: «А тата і мама калі-небудзь вернуцца?»

Карэспандэнтка: «А хоць самыя неабходныя рэчы, зубную шчотку дазволілі перадаць?»

«Не-не-не! Толькі што я вярнуўся з КДБ, дзе мне „адлуп“ далі. Сёньня ўвогуле непрыёмны дзень, мы павінны чакаць наступнага дня. Вось такі маразм у іх робіцца: ні зубной шчоткі, ніякіх элемэнтарных рэчаў, якія павінны быць у жанчыны, увогуле. Ну як так можна зьдзекавацца зь людзей! Гэта ўжо фашызм, узровень канцлягеру, узровень разьюшанай дыктатуры проста».

«А Ірыніны калегі з Масквы цікавяцца яе лёсам?»

«Так — так — так! Галоўны рэдактар Зьміцер Муратаў адразу сказаў: „Тэлефануйце ў любы час сутак“. Люцына патэлефанавала яму ўначы, распавяла, што Ірына затрымана. А ён ужо чуў гэта з рэпартажу „Эхо Москвы“, бо калі яе забіралі, яна якраз вяла рэпартаж. Ён адразу ж раніцай у панядзелак пачаў зьвязвацца з адміністрацыяй іх прэзыдэнта, падымаць грамадзкую думку. А сёньня да нас прыяжджалі два супрацоўнікі „Новой газеты“, у тым ліку намесьнік галоўнага рэдактара».

«А пра Андрэя Алегавіча што-небудзь вядома?»

«Ніякіх зьвестак пра яго няма, ніхто нічога ня кажа. Толькі адзінае, што мы атрымалі, гэта SMS няведама ад каго, што Андрэй знаходзіцца ў КДБ. Учора».
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG