Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сябры Грамадзкай палаты Расеі асуджаюць гвалт у Менску


Аляксандар Брод

Аляксандар Брод

Сябры Грамадзкай палаты Расеі называюць недапушчальным гвалт у дачыненьні да расейскіх журналістаў пры разгоне акцыі апазыцыі ў Менску і абвінавачваюць расейскі МЗС у недастатковай абароне грамадзян Расеі.

"Лічу абсалютна безадказнымі паводзіны нашага МЗС, якое не абараняе расейскіх грамадзянаў", — заявіў сябра Грамадзкай палаты Аляксандар Брод падчас тэлемосту з прадстаўнікамі беларускай апазыцыі.

Ён падкрэсьліў, што сярод затрыманых знаходзіцца журналіст санкт-пецярбурскай газэты Аляксандар Астаф'еў.

Спасылаючыся на размову зь ім, Брод заявіў, што "зь нядзелі ён ня еў нічога, акрамя вады і сьнегу". Сябра Грамадзкай палаты дадаў, што "затрыманым адмаўляюць у аказаньні мэдычнай дапамогі, яны нават абмежаваныя ў магчымасьці карыстацца туалетам, тэлефонам".

"Мы будзем гатовыя ў бліжэйшыя дні зрабіць заяву аб недапушчальнасьці парушэньня беларускімі праваахоўнымі органамі правоў затрыманых", — адзначыў ён.

Прэзыдэнт Кангрэсу нацыянальных аб'яднаньняў Расеі Ўладзімер Хамерыкі, які прымаў удзел у відэамосьце, прапанаваў "ўключыць у заяву па выбарах у Беларусі, якую рыхтуе Грамадзкая палата, недапушчальнасьць фактаў гвалту, асабліва ў дачыненьні да журналістаў, сярод якіх ёсьць і расейскія".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG