Лінкі ўнівэрсальнага доступу

logo-print

Пакістан: выпрабаваньне балістычнай ракеты


Пакістанскія вайскоўцы паведамілі сёньня пра пасьпяховае выпрабаваньне балістычнай ракеты сярэдняга радыюсу дзеяньня. Ракета "Гауры Хатф-5" здольная зьбіваць аб'екты на адлегласьці да 1300 кілямэтраў. Яна здольная несьці як звычайныя, гэтак і ядзерныя боегалоўкі.

На выпрабаваньні прысутнічаў прэм'ер-міністар Пакістану Юсуф Раза Гілані. Ён заявіў, што гэта падзея дэманструе моц абарончага патэнцыялу Пакістану.

З 1960-х гадоў Пакістан некалькі разоў уступаў у узброены канфлікт зь Індыяй. Цяпер абедзьве краіны маюць ядзерную зброю.
XS
SM
MD
LG