Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Мілінкевіч: "Ніхто так не дапамагае нам, як Польшча"


Аляксандар Мілінкевіч

Аляксандар Мілінкевіч

Пра гэта лідэр руху "За свабоду" заявіў сёньня на прэсавай канфэрэнцыі, адказваючы на пытаньне нашага радыё пра стаўленьне да слоў Яраслава Качыньскага.

Як ужо паведамляла "Свабода", лідэр партыі "Права і справядлівасьць" заявіў, што палітыка польскага ўраду адносна Беларусі "пацярпела паразу".

Аляксандар Мілінкевіч сказаў:

"Я не падзяляю пункту гледжаньня пра правал польскай палітыкі, хоць недахопаў у кожнай палітыцы хапае. Палякі, пачынаючы з 2006 году, падтрымліваюць нашу грамадзянскую супольнасьць і мэдыі, якія працуюць на Беларусь, больш за ўсе іншыя краіны Эўразьвязу. Ідзе падтрымка "Белсату", а гэта вельмі дарагі праект, ідзе падтрымка Радыё Рацыя. І да сёньняшняга дня, нягледзячы на тое, што студэнтаў у апошнія гады менш выкідалі з унівэрсытэтаў за ўдзел у палітычных акцыях, працягваецца праграма Каліноўскага. І яна не зьмяншаецца. Польскі прэм'ер сказаў, што нават калі ня будзе рэпрэсаваных, мы хочам захаваць гэтую праграму дзеля таго, каб у ёй удзельнічалі таленавітыя людзі зь Беларусі, якія могуць набыць веды паводле эўрапейскіх праграмаў у эўрапейскіх унівэрсытэтах.

І, зноў жа, Польшча разам са Швэцыяй — ініцыятар праграмы "Ўсходняе партнэрства". Я лічу, што гэтая праграма таксама важная для Беларусі, хоць краіна дагэтуль не скарыстала магчымасьці, якія там ёсьць".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG