Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сёньня ў Менску пачаліся суды над затрыманымі 20 сьнежня на плошчы Незалежнасьці ўдзельнікамі акцыі пратэсту, якія выйшлі з плякатам "Саша, сыходзь!"

Чакаецца, што судзіць будуць каля 15-ці актывістаў. У Цэнтральным судзе ўжо асудзілі трох. Вашкевіч, Коўтун і Алесь Макаеў атрымалі па 15 сутак. Яшчэ адзін асуджаны, якога міліцыянты вывелі з залі суду, нічога не паведаміў журналістам.

На судовыя пасяджэньні назіральнікаў і журналістаў не пускаюць.

Самі асуджаныя кажуць, што іх павязуць адбываць пакараньне ў Жодзіна.

На чарзе Яроменак, Дземідзенка, Сьвірыдзенка і іншыя.




Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG