Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пасол Літвы ў Беларусі Эдмінас Багдонас падчас разгону дэманстрантаў спэцназам 19 сьнежня кінуўся на абарону трох дзяўчат, якіх білі гумовымі дубінкамі.

Пра гэта распавёў на прэсавай канфэрэнцыі адзін з назіральнікаў за ходам выбараў, дэпутат Андрус Шаджус, перадае агенства BNS.

"Я ўбачыў нашага пасла Эдмінаса Багдонаса, які кінуўся на абарону трох дзяўчат. Іх сапраўды білі гумовымі дубінкамі, аднак пасла адціснулі спэцсілы. Пасол крычаў, што гэта дыпляматы, дэпутаты, але ніхто на гэта не зьвяртаў увагі, не глядзеў на пасьведчаньні міжнародных назіральнікаў. Яны не лічыліся ні з кім, будзь то жанчына ці дзіця, або чалавек пажылога ўзросту. Усіх расштурхалі шчытамі, білі гумовымі дубінкамі", — заявіў Андрус Шаджус.

Паводле BNS, літоўскія парлямэнтары, якія назіралі за ходам прэзыдэнцкіх выбараў у Беларусі, паведамілі, што калі АМАП разганяў дэманстрацыю апазыцыі, ім самім не ўдалося пазьбегнуць міліцэйскіх дубінак. Ён таксама сказаў, што назіральнікі не былі жорстка зьбітыя амапаўцамі толькі таму, што іх ахоўвалі звычайныя міліцыянты.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG