Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША заклікаюць Менск вызваліць арыштаваных


Філіп Кроўлі, памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША.

Філіп Кроўлі, памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША.

Дзяржаўны дэпартамэнт Злучаных Штатаў асудзіў гвалт у дзень выбараў у Беларусі і запатрабаваў неадкладна вызваліць арыштаваных.

Філіп Кроўлі, памочнік дзяржаўнага сакратара ЗША, у часе штодзённага брыфінгу ў Дзярждэпартамэнце зьвярнуў увагу на падзеі ў Беларусі:

"Злучаныя Штаты рашуча асуджаюць усе акты гвалту ў дзень выбараў у Беларусі. Мы асабліва занепакоеныя празьмерным ужываньнем сілы з боку ўладаў, уключаючы зьбіцьцё і затрыманьне некалькіх кандыдатаў у прэзыдэнты і гвалт у дачыненьні да журналістаў і актывістаў грамадзянскай супольнасьці.

Улады Беларусі павінны неадкладна вызваліць затрыманых і праяўляць стрыманасьць у бліжэйшыя дні, а не чыніць шкоду, запалохваньні або далей затрымліваць асоб, якія рэалізуюць свае базавыя правы. Злучаныя Штаты згодныя з ацэнкай АБСЭ. Мы ня можам лічыць вынікі ўчорашніх выбараў у Беларусі законнымі".

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG