Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Акрэсьціна абмежавалі прыём перадач


Спэцпрымальнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

Спэцпрымальнік-разьмеркавальнік на вуліцы Акрэсьціна ў Менску.

Адміністрацыя турмы на вуліцы Акрэсьціна ў Менску скараціла час прыёму перадач. Калі раней перадачы бралі да 17 гадзін, то цяпер толькі да 13-ці.

Пра гэта Свабодзе паведаміла маці аднаго з арыштаваных удзельнікаў дэманстрацыі 19 сьнежня, якога засудзілі да 10 сутак арышту. Паводле яе словаў, учора ў турме ўвогуле адмовіліся браць перадачу, а ў судзе міліцыянты не дазволілі аддаць яе сыну, 21-гадоваму студэнту, сок і бутэрброды. Паводле новага адміністратыўнага кодэксу, перадаваць ежу вязьням забаронена, можна перадаваць толькі напіткі, прадметы асабістай гігіены і цёплыя рэчы.

У адміністрацыі турмы на Акрэсьціна паведамілі, што камэры перапоўненыя.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG