Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Зь Някляевым у ізалятары КДБ сустрэўся адвакат


Уладзімер Някляеў. Архіўны здымак.
Уладзімер Някляеў. Архіўны здымак.
Экс-кандыдат у прэзыдэнты Ўладзімер Някляеў знаходзіцца ў ізалятары КДБ, паведаміла ягоны адвакат Тамара Сідарэнка.

"Мы ведаем, што ён сустракаўся з дзяжурным адвакатам, спадзяемся, што сёньня дазволяць і нам зь ім сустрэцца",– сказала Інтэрфаксу Тамара Сідарэнка. Яна мяркуе, што спадар Някляеў мае патрэбу ў цёплых рэчах, бо "яго забралі з лякарні толькі ў коўдры".

Месцазнаходжаньне паплечніка У. Някляева Аляксандра Фядуты невядомае. Жонка Фядуты паведаміла, што а 5-й раніцы 20 сьнежня яго запрасілі на гутарку ў КДБ, пасьля якой ён не вяртаўся. Яна спрабавала перадаць яму лекі, у якіх ён мае патрэбу, аднак іх у яе ні ў адным ізалятары не прынялі, спаслаўшыся на адсутнасць такога затрыманага.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG