Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кітай заклікаў КНДР прыняць інспэктараў МАГАТЭ


Кітай заклікаў Паўночную Карэю прыняць інспэктараў МАГАТЭ на сваіх ядзерных аб'ектах як адзін з захадаў для зьніжэньня напружанасьці на Карэйскай паўвысьпе. У сёньняшняй заяве МЗС Кітаю таксама падкрэсьліваецца, што спрэчныя пытаньні паміж КНДР і Паўднёвай Карэяй павінны быць вырашаны толькі мірным шляхам.

Прэзыдэнт Паўднёвай Карэі Лі Мен Бак сёньня правёў Раду нацыянальнай бясьпекі. Абмяркоўваліся магчымыя захады ў адказ на выпадак новых узброеных нападаў з боку КНДР.

Учора Пхэньян заявіў, што ня будзе рэагаваць на паўднёвакарэйскія вайсковыя вучэньні ў раёне спрэчнай выспы Ёнпхенда. 23 лістапада выспа была абстраляная паўночнакарэйскай артылерыяй, загінулі 4 чалавекі.
XS
SM
MD
LG