Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У “амэрыканцы” застаецца 5 экс-кандыдатаў


Будынак КДБ у Менску.

Будынак КДБ у Менску.

Экс-кандыдаты ў прэзыдэнты Беларусі, затрыманыя ўвечары 19 сьнежня ў час масавай акцыі ў Менску, знаходзяцца ў сьледчым ізалятары Камітэту дзяржбясьпекі. Пра гэта іх сваякам паведамілі прадстаўнікі КДБ.

Як паведамляе БелаПАН, у СІЗА КДБ знаходзяцца Ўладзімір Някляеў, Андрэй Саньнікаў, Віталь Рымашэўскі, Мікалай Статкевіч і Алесь Міхалевіч. Пасьля акцыі туды ж былі дастаўленыя Рыгор Кастусёў і Дзьмітрый Вус, але іх адпусьцілі 20 сьнежня. З Кастусёва ўзялі падпіску аб нявыезьдзе.

У СІЗА КДБ таксама знаходзяцца жонка Саньнікава журналістка Ірына Халіп, давераная асоба Някляева Аляксандар Фядута, кіраўнік штабу Рымашэўскага Павал Севярынец.

У КДБ сытуацыю з затрыманымі не камэнтуюць.

Уначы 20 сьнежня ў эфіры тэлеканалу ОНТ генэральны пракурор Беларусі Рыгор Васілевіч заявіў, што сьледзтва вызначыць адказнасьць кожнага, хто вінаваты ў беспарадках у Менску, і ў залежнасьці ад гэтага будзе вырашацца пытаньне аб прыцягненьні іх да адказнасьці.

У сваю чаргу міністар унутраных спраў Анатоль Куляшоў паведаміў аб узбуджэньні ў дачыненьні да арганізатараў несанкцыянаванай акцыі справы па артыкуле 293 Крымінальнага кодэксу (масавыя беспарадкі). Яе максымальная санкцыя — 15 гадоў пазбаўленьня волі.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG