Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Фотакарэспандэнт пецярбурскай газэты "Мой район" Аляксандар Астаф'еў, затрыманы 19 сьнежня ў Менску і пасьля асуджаны на арышт, абвясьціў галадоўку пратэсту.

20 сьнежня яго арыштавалі на 10 сутак, не выклікаўшы у суд прадстаўнікоў Расейскай амбасады. Нягледзячы на тое, што Аляксандар выковнай свае парфесійныя абавязкі, суд пакараў яго як удзельніка акцыі.

Усяго, паводле зьвестак Беларускай асацыяцыі журналістаў, 19 сьнежня было затрымана 25 журналістаў.

Вядома, што асуджаныя журналісты: Тацяна Бублікава — на 10 сутак арышту, Ільля Кузняцоў — 15 сутак, Дзьмітрый Галко — 10 сутак, Юлія Рымашэўская, прэсавы сакратар Някляева, — 13 сутак.

Частку затрыманых журналістаў адпусьцілі пасьля разгляду ў міліцыі або ў судзе. Дзе знаходзіцца яшчэ некаторыя з затрыманых журналістаў, невядома.

Ірына Халіп з маскоўскай "Новай газэты", жонка кандыдата А. Саньнікава, і Натальля Радзіна, з апазыцыйнага сайту "Хартыя-97" знаходзяцца пад арыштам у КДБ.

Фотакарэспандэнт пецярбурскай газэты "Мой район" Аляксандар Астаф'еў, затрыманы 19 сьнежня і асуджаны на 10 сутак арышту, абвясьціў галадоўку. Пра гэта паведамляе "Эхо Петербурга". Журналіст патрабуе сустрэчы з прадстаўніком расейскага пасольства.

Паказаць камэнтары

XS
SM
MD
LG