Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Алеся Пушкіна абяцаюць вызваліць


Алесь Пушкін

Алесь Пушкін

Сёньня павінен выйсьці на волю мастак Алесь Пушкін, якога арыштавалі 8-га сьнежня на 13 сутак. Пра гэта "Свабодзе" паведаміў дзяжурны Крупскага РАУС.

Жонка мастака Яніна таксама атрымала запэўніваньні начальства Крупскага РАУС, што Алесь будзе вызвалены блізу 16 гадзіны — роўна праз 13 сутак пасьля арышту.

Нагадаем, Алеся Пушкіна суд Крупскага раёну арыштаваў за нібыта злоснае хуліганства. Насамрэч, як лічаць сябры і апазыцыйныя палітыкі, актывіста ізалявалі на час прэзыдэнцкіх выбараў. Тое ж было і ў 2006-м, калі Алесь Пушкін таксама быў затрыманы і асуджаны на 15 сутак арышту. Тым самым ён быў пазбаўлены магчымасьці ўдзельнічаць у палітычных акцыях апазыцыі.
XS
SM
MD
LG